Вайсковы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтa інфарматыкі і радыёэлектронікі ўпершыню прыняў на навучанне дзяўчат, паведамляе «Наша Ніва».
На чатыры выдзеленыя месцы прэтэндавалі дзевяць абітурыентак. Каб трапіць у лік курсантаў вайсковага факультэта ВНУ, дзяўчатам давялося прайсці некалькі медкамісій, тэстаў на прафпрыдатнасць, гутарак з псіхолагам і здаць нарматывы па фізпадрыхтоўцы.
Некаторыя з залічаных — выпускніцы кадэцкага вучылішча, іншыя выбралі вайскова-інфармацыйную спецыяльнасць за прэстыж і магчымасць падчас навучання сумясціць вывучэнне вайсковых і цывільных дысцыплін.
аз