Аляксандр Лукашэнка паабяцаў цалкам перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці.
Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Акцыянернае таварыства «Вітэкс», піша БелТА, дзе яго падрабязна праінфармавалі пра развіццё вытворчасці, прадэманстравалі шырокі спектр прадукцыі.
«Усю імпартную прадукцыю павыкідайце і пастаўце, што мне трэба. Абяцаю, што ніколі не буду карыстацца імпартнымі сродкамі. Нават калі хтосьці падорыць, я тады перадару. Сваё трэба выкарыстоўваць», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка назваў «Вітэкс» узорам таго бізнесу, які патрэбны ў Беларусі.
Падчас наведвання прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна спрыяць продажам айчыннай касметычнай прадукцыі як за мяжу ды не забываць аб патэнцыйных нішах на ўнутраным рынку.
юл