Беларуская Служба

Праз год Беларусь будзе ў СГА

27.09.2019 10:55
Беларусь плануе завяршыць далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў чэрвені 2020 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by TeroVesalainen from Pixabay/CCO

З такой заявай выступіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой на палях X Дня нямецкай эканомікі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Беларусь вядзе актыўную работу па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Мы практычна ўжо на фінішнай прамой і спадзяёмся, што на XII Міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года ў Нур-Султане мы гэты працэс завершым і станем паўнацэнным членам СГА», – адзначыў Дзмітрый Крутой.

Сусветная гандлёвая арганізацыя была створана ў 1995 годзе з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-членаў. Сёння ў СГА ўваходзяць 164 краіны.

юл