Беларуская Служба

Мінскае і кіеўскае метро – самыя танныя ў Еўропе

28.10.2019 15:21
Рэйтынг складзены на аснове базавага кошту адной паездкі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne PAP/Tomasz Gzell

Выданне Insider склала рэйтынг еўрапейскіх сталіц з самым танным праездам у метро. Мінск і Кіеў падзялілі першы радок рэйтынгу, паведамляе «Звязда» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Выданне адзначае, што буйныя гарады Еўропы лепш за ўсё наведваць, выкарыстоўваючы грамадскі транспарт. Многія еўрапейскія сталіцы маюць разгалінаваную сістэму метро, якая дазваляе турыстам і мясцовым жыхарам перасоўвацца хутка і, галоўнае, танна.

Адна паездка ў метро Мінска і Кіева каштуе 65 капеек і 8 грыўняў адпаведна. Такім чынам, яе кошт складае 32 цэнты, што танней за ўсё ў Еўропе.

У румынскім Бухарэсце паездка ў падземцы абыдзецца ў 58 цэнтаў, крыху даражэй – 60 цэнтаў – прыйдзецца аддаць у Маскве. За 90 цэнтаў можна праехацца ў метро балгарскай сталіцы Сафіі. Далей у рэйтынгу сталіц з таннай падземкай ідуць Прага (Чэхія), Варшава (Польшча), Будапешт (Венгрыя), Афіны (Грэцыя). Замыкае падборку партугальская сталіца – Лісабон, дзе паездка каштуе 1 долар 60 цэнтаў.

Рэйтынг складзены на аснове базавага кошту адной паездкі.

вс

на фота: Варшаўскае метро