Беларуская Служба

На пошукі новай працы ў беларусаў сыходзіць сем месяцаў

28.10.2019 16:15
У гэтым годзе 20% беспрацоўных шукалі працу больш за год, у той час як у 2018-м – больш за 23%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У жыхароў Беларусі на пошук новай працы пасля страты папярэдняй сыходзіць амаль сем месяцаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. У мінулым годзе, паводле яе слоў, гэты паказчык складаў амаль восем месяцаў.

У гэтым годзе 20% беспрацоўных шукалі працу больш за год, у той час як у 2018-м – больш за 23%, інфармуе «Тэлеграф».

Міністр таксама распавяла, што пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год уключае 53 рэгіёны. Пры гэтым, адзначыла яна, амаль 80% з іх палепшылі сваю сітуацыю на рынку працы.

Цяпер ведамства прыступае да фармавання спісу праблемных рэгіёнаў на 2020 год. Ірына Касцевіч упэўненая, што гэты пералік будзе скарочаны.

вс