Беларуская Служба

Беларусь разглядае магчымасць пастаўкі нафты праз украінскія і балтыйскія порты

29.10.2019 11:36
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы сутыкнуліся з праблемамі ў сувязі з расійскім падатковым манеўрам і сёлетнім інцыдэнтам з пастаўкамі «бруднай» нафты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, fotoslaz/Shutterstock.com

Гэта звязана з меншай рэнтабельнасцю расійскай нафты пасля расійскага падатковага манеўру. Пра гэта ў інтэрвʼю газеце «СБ. Беларусь сегодня» заявіла намесніца старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына, перадае Еўрарадыё.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы сутыкнуліся з праблемамі ў сувязі з расійскім падатковым манеўрам і сёлетнім інцыдэнтам з пастаўкамі «бруднай» нафты. Па выніках года пастаўка расійскай нафты на беларускія НПЗ складзе 18 мільёнаў тон. «Пры гэтым выйсці на запланаваны абʼём транспарціроўкі нафты пакуль не ўдаецца», – кажа Гурына.

У такіх умовах беларускі бок пачаў шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі нафты.«Разглядаем магчымасць пастаўкі сыравіны з краін СНД, Блізкага Усходу, Афрыкі да нашых НПЗ як праз ўкраінскія порты, так і праз порты Прыбалтыкі. Транспартныя калідоры нам зразумелыя, аднак рашэнне будзе прымацца толькі ў тым выпадку, калі альтэрнатыўныя пастаўкі будуць эканамічна эфектыўныя», – прызнаецца чыноўніца.

Пры гэтым яна падкрэслівае: чым бліжэй кошты на расійскую нафту будуць да сусветных, тым больш прывабнымі будуць альтэрнатыўныя пастаўкі.

эж