Беларуская Служба

Нарэшце зацверджаны беларускамоўны Кодэкс аб сям'і і шлюбе 

29.10.2019 13:36
Адначасова спецыялісты прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса.
Кодэкс аб сям'і і шлюбе http://ncpi.gov.by

Экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову зацвердзіла пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Гэты тэкст рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша газета "Наша ніва".

Падчас перакладу кодэкса супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук не толькі забяспечылі аўтэнтычнасць тэрміналогіі, але і паглыбляліся ў юрыдычныя дэталі. Кансультацыі праводзіліся як з тэарэтыкамі права, так і з практыкамі.

Цяпер працягваецца работа па перакладзе Выбарчага кодэкса. Адначасова спецыялісты прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

эж