Беларуская Служба

Паўла Севярынца выключылі з ПЭН-цэнтру

29.10.2019 14:28
Пасля бурных спрэчак рада ўсё ж прыняла рашэнне выключыць Севярынца з ПЭНу 29 кастрычніка.
Аўдыё

За гэта прагаласавала рада ПЭНу 29 кастрычніка. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісала 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў), паведамляе Радыё Свабода.

29 кастрычніка рада ПЭН-цэнтру зноў разгледзела выключэнне Паўла Севярынца з арганізацыі.
 У першы раз яго выключылі за няплату ўнёскаў, Павал іх заплаціў, і на агульным сходзе арганізацыі 26 кастрычніка рашэнне пра выключэнне было скасаванае.

Праз гэта частка сяброў ПЭН-цэнтру абурылася, бо да сходу Павел апублікаваў ліст у якім абвінаваціў «гей-лобі і марксістаў» у радзе беларускага ПЭНу ў тым, што яны «на дух не пераносяць хрысціян». паведамляе Радыё Свабода.

29 кастрычніка на паседжанні рады ПЭНу Святлана Алексіевіч, якую абралі старшынёй рады, прапанавала часова прыпыніць сяброўства Паўла Севярынца. Частка сяброў ПЭНу гэтага не падтрымала.

Спярша меркавалі канчаткова разгледзець пытанне 31 кастрычніка. Але пасля бурных спрэчак рада ўсё ж прыняла рашэнне выключыць Севярынца з ПЭНу 29 кастрычніка.

эж