Беларуская Служба

Лідскі фэст адмянілі, бо палічылі яго «палітычным мерапрыемствам»

05.11.2019 11:46
Па словах арганізатараў, прычына ў тым, што на арэндадаўцу націснулі дзяржаўныя органы. 
.
.Вясна

Фестываль у Лідзе, гасцямі якога павінны былі стаць актыўныя выхадцы з гэтага гораду, адмянілі за некалькі дзён да пачатку. Як сказалі арганізатарам – таму што гэта «палітычнае мерапрыемства». Падзею прымеркавалі да «вялікіх выходных», 8 лістапада, паведамляе Радыё Рацыя.

Арганізатары хацелі дамовіцца аб месцы правядзення з лідскім музеем. Спачатку дырэктарцы спадабалася ідэя, але неўзабаве з музею прыйшла пісьмовая адмова, у якой прычынай назвалі адсутнасць месца. На пачатку кастрычніка знайшлася іншая пляцоўка – у гандлёвым цэнтры ў Лідзе. І тут пазней адмовілі.

Па словах арганізатараў, прычына ў тым, што на арэндадаўцу націснулі дзяржаўныя органы. Чакалася што Фэст Lidskie пазнаёміць наведнікаў з актыўнымі ўраджэнцамі Ліды. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук, вядомы вазочнік Аляксандр Аўдзевіч, марафонец Лявон Анацка, заснавальнік «Арт Сядзібы» і кіраўнік крамы Symbal.by Павал Белавус, блогер Эдуард Пальчыс – агулам каля дваццаці чалавек.

ав