Беларуская Служба

Суд забараніў падлетку хадзіць на дыскатэкі

05.11.2019 13:08
Малодшаму абвінавачанаму абмежавалі вольны час на 6 месяцаў, усклаўшы абавязкі не наведваць дыскатэкі, знаходзіцца ўдома з 22:00 да 07:00, раз на месяц зʼяўляцца ў міліцыю.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePressmaster/shutterstock.com

Суд Акцябрскага раёну Гомельскай вобласці вынес прысуд у дачыненні трох маладых людзей 18 і 16 гадоў, якіх абвінавачвалі ў зацятым хуліганстве. Пра гэта паведамамляе тэлеканал «Белсат» са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога суда.

18-гадовы абвінавачаны 25 чэрвеня здзейсніў злоснае хуліганства. Затым ён жа са сваім аднагодкам уночы 1 жніўня, будучы п’янымі, на вуліцы Савецкай у гарадскім пасёлку Акцябрскі пашкодзіў рэкламны шчыт і банер на ім. Затым яны ж разам з 16-гадовым паплечнікам рукамі і нагамі пашкодзілі пяць дарожных знакаў на вуліцы Савецкая.

Аднаму з маладзёнаў прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 года, ягонаму аднагодку – на 1 год.

Малодшаму абвінавачанаму абмежавалі вольны час на 6 месяцаў, усклаўшы абавязкі не наведваць дыскатэкі, знаходзіцца ўдома з 22:00 да 07:00, раз на месяц зʼяўляцца ў міліцыю. Таксама за абвінавачаным будзе ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне на працягу аднаго года.

эж