Адзін з найбуйнейшых рэкламадаўцаў рэжымнага тэлебачання, кампанія Nestlé плануе значна скараціць рэкламныя бюджэты для ТБ.
У сувязі з размяшчэннем рэкламы Nestlé на лукашэнкаўскім тэлебачанні да кіраўніцтва швейцарскай кампаніі з адкрытым лістом звярнулася нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя Libereco.
У звароце, да якога далучыліся 52 няўрадавыя арганізацыі з 18 краін, дзеячы заклікалі неадкладна спыніць размяшчэнне рэкламы Nestlé ва ўсіх «кантраляваных дзяржавай» рэжымных СМІ. Актывісты расцанілі размяшчэнне рэкламы ў гэтых арганізацыях як «прамое фінансаванне дзяржаўнай прапаганды».
У адказ швейцарская кампанія паабяцала, што скароціць размяшчэнне рэкламы на рэжымных тэлеканалах. Пры гэтым у фірме не паведамілі, калі гэта адбудзецца і на колькі будзе скарочана рэкламнае фінансаванне.