Беларуская Служба

Беларуская рада культуры аказала падтрымку звыш 600 артыстам

13.07.2021 18:14
Беларускіх рэпрэсаваных артыстаў можна падтрымаць паглядзеўшы любую трансляцыю канцэрта ці спектакля на канале Youtube Беларускай рады культуры.
.
.https://byculture.org/#support

За апошнія 10 месяцаў палітычнага ціску ў Беларусі з дапамогай неабыякавых людзей удалося аказаць падтрымку звыш шасцістам чалавек са сферы культуры, – сказаў нам старшыня Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

-Мы ладзім, між іншым, праект «Артысты перамогі», калі мы запрашаем вядомага музыку сыграць у студыі, выступіць з лепшымі песнямі. Усе грошы, якія падчас трансляцыі ахвяруюць, мы высылаем чалавеку, якому патрэбная пільная падтрымка.

Беларускіх рэпрэсаваных артыстаў можна падтрымаць проста паглядзеўшы любую трансляцыю канцэрта ці спектакля на канале Youtube Беларускай рады культуры.

- У апісанні змешчана спасылка на платформу, на якой можна аказаць фінансавую падтрымку. Можна сачыць за нейкімі персанальнымі зборамі ў фэйсбуку. Мы перыядычна ладзім аўкцыёны. На апошнім аўкцыёне мы выставілі кнігу Святланы Алексіевіч. Пісьменніца абяцала падпісаць яе персанальна таму, хто яе купіць. Таксама мы зладзілі аўкцыён і прадалі Рок-карону ад гурта NRM за $7700 і гэтыя грошы мы пералічылі рэпрэсаваным.

Сабраныя такім чынам сродкі прызначаюцца на пільныя патрэбы паасобных артыстаў, як аперацыя, аплата штрафаў ці на адваката, а таксама на падтрымку культурных праектаў рэпрэсаваных творцаў такіх як «Красная зелень», «Казкі з Маляванычам» ці падрыхтоўка і пастаноўка спектакляў з удзелам рэпрэсаваных актораў і трупаў, якія не пабаяліся выказаць грамадзянскую пазіцыю пасля масакры ў жніўні 2020.

За час пратэстаў у межах кампаніі салідарнасці разам з беларускімі творцамі БРК правяла 10 аўкцыёнаў на суму $15000. Усе выручаныя сродкі былі накіраваныя на дапамогу рэпрэсэваным.

яс