У сваім звароце да беларускіх хрысціянаў Павал адзначыў, што сёння ўсё залежыць ад Царквы.
«Царквы ў шырокім сэнсе – як супольнасці вернікаў Ісуса Хрыста. Бог спытае за гэту зямлю з хрысціянаў. Такім чынам, тое, як паводзіць сябе Царква Беларусі, і ёсць вырашальным. Па вялікім рахунку, Царква – гэта частка народа, адказная за веру. Без «верым» ня можа быць ані «можам», ані, тым больш, «пераможам». Таму цяпер цяжкае маўчанне Царквы азначае толькі адно: агульнае пачуццё безнадзейнасці.
Бог ня будзе рабіць беларускіх хрысціянаў вольнымі, адважнымі і шчаслівымі супраць іх волі. Некаторыя рэчы давядзецца рабіць самім. Менавіта гэта і значыць вера».
ав