Кантралёр літоўскага парламенту ў сферы правоў чалавека Вітаўтас Валенцінавічус у Facebook падзяліўся расповедам пра вяртанне нелегалаў на тэрыторыю Беларусі.
- Каля знака дзяржаўнай мяжы 134-135 я назіраў за дзеяннямі стрымлівання мігрантаў. Групу з 45 чалавек, якія спрабавалі выехаць у Літву, вярнулі ў Беларусь, але яны засталіся стаяць з беларускага боку і крычалі, просячы літасці, каб уехаць у Літву – бяспечную краіну ЕС. Аднак памежнікі распачалі стрымліваючы фактар, заклікаўшы «ехаць у бяспечную краіну – Беларусь». Па словах Валенцінавічуса, сярод мігрантаў былі жанчыны з дзецьмі. Адна з іх, трымала ў руцэ дзіця з кропельніцай.
Беларускія памежнікі з каскамі, шчытамі і зброяй адпужвалі мігрантаў стрэламі ў паветра.
Вітаўтас Валенцінавічус задаецца пытаннем, што калі Беларусь сфармуе больш такіх груп, то «ці змогуць літоўскія чыноўнікі стрымліваць людзей, якія апынуліся паміж дзвюма дзяржавамі, адна (аўтарытарная) штурхае групу мігрантаў з дапамогай паветраных стрэлаў, а другая (дэмакратычная) не прымае іх».
ав