Міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс адрэагаваў на ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што афіцыйны Мінск гатовы размаўляць, але без папярэдніх умоў:
- У нас ёсць папярэднія ўмовы. Нават не для дыялогу, а проста адно папярэдняе ўмова – спыніць патокі мігрантаў. Таксама ён павінен сысці і арганізаваць новыя выбары, але пра гэта мы пазней можам пагаварыць
Аднак Ландсбергіс не верыць, што Лукашэнка сам адмовіцца ад улады, дапускае «імітацыйны сыход». Не спыніўся пакуль і паток мігрантаў, але літоўскія памежнікі іх па-ранейшаму адпраўляюць назад у Беларусь.
У Літву праз мяжу з Беларуссю сёлета трапіла больш за 4,1 тыс. мігрантаў, пераважна з Ірака. Службовыя асобы Літвы называюць патокі нелегальнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму.
iar/эж