Еўракамісія выказала надзею, што прыпыненне рэйсаў з Багдада ў Мінск палепшыць сітуацыю на мяжы паміж Беларуссю і Літвой. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Еўракамісіі па замежных справах Петэр Станo.
У апошнія тыдні колькасць імігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць з Беларусі ў Літву, значна павялічылася. Іракскія ўлады вырашылі прыпыніць палёты па просьбе Еўрапейскай камісіі.
«Мы вельмі задаволеныя канструктыўным адказам ураду Ірака. Улады гэтай краіны ўсведамляюць важнасць гэтага пытання і спадзяемся на стабілізацыю ў плане палётаў паміж Багдадам і Мінскам», – гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.
Паводле падлікаў, з пачатку года ў Літву з тэрыторыі Беларусі прыбыло больш за 4 тысячы нелегалаў. Улады Вільні разглядаюць магчымасць будаўніцтва сцяны ўздоўж мяжы.
аз