Беларуская Служба

Найстарэйшаму выпускніку, які сёлета плануе здаваць экзамены на атэстат сталасці ў Польшчы, больш за 80 гадоў

01.05.2025 17:20
Сёлета экзамены на атэстат сталасці плануюць здаваць каля 324 тысяч выпускнікоў сярэдніх школаў.
.    .
Экзамен. Здымак мае ілюстрацыйны характар. kp yamu Jayanath/pixabay.com/CC0 Public Domain

У панядзелак у Польшчы пачнуцца экзамены на атэстат сталасці - гэтак званая матура. Іх плануюць здаваць 275 тысяч сёлетніх выпускнікоў сярэдніх школаў і 49 тысяч тых, хто хоча палепшыць свае вынікі з папярэдніх гадоў або здаваць экзамен упершыню.



Найстарэйшаму выпускніку, які сёлета плануе здаваць матуру, больш за 80 гадоў. Амаль 350 асобаў, якія сёлета будуць здаюць выпускны экзамен сярэдняй школы, старэйшыя за 50 гадоў, паведаміў старшыня Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Роберт Закшэўскі(Robert Zakrzewski):

- Сярод сёлетніх выпускнікоў 334 – гэта асобы, якія нарадзіліся ад 1965 да 1975 года. 17 выпускнікоў – гэта асобы ва ўзросце 60 і 70 гадоў. Узроставая група 70-80 гадоў – гэта шэсць чалавек. Адной асобе больш за 80 гадоў.   

Матура пачнецца а 9.00 у панядзелак (5 траўня) з экзамену па польскай мове. У аўторак — матэматыка, а ў сераду — замежная мова. Апошнія экзамены ў рамках матуры, павінны адбыцца 24 траўня.



Вынікі сёлетніх экзаменаў на атэстат сталасці будуць абвешчаныя 8 ліпеня.

IAR/аз