Беларускі пагранкамітэт паведаміў, што на беларуска-польскай мяжы быў знойдзены труп жанчыны – грамадзянкі Іраку.
У сваю чаргу польская памежная служба паведаміла, што ў памежным з Беларуссю раёне знойдзеныя целы трох чалавек. «Далейшыя следчыя крокі па дадзенай справе праводзіць пракуратура», – паведамляе памежная служба ў Twitter.
Таксама сёння супрацоўнікі польскай памежнай службы разам з пажарнымі, службай хуткай медычнай дапамогі і паліцыяй некалькі гадзін праводзілі выратавальную аперацыю на балотах ракі Супрасль на польска-беларускай мяжы. Удалося выратаваць восем нелегальных мігрантаў – пяць мужчын і тры жанчыны. Сем чалавек былі дастаўленыя ў шпіталь, адзін застаецца пад апекай памежнай службы.
нг