Пра гэта напісала Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Гэта здарылася пасля публікацыі дакладу праваабарончай арганізацыі Libereco аб рэкламе заходніх кампаній на дзяржТБ Беларусі. Henkel аказаўся на трэцім месцы ў ліку заходніх рэкламадаўцаў на беларускіх тэлеканалах.
У канцэрне заявілі, што не будуць размяшчаць новую рэкламу на дзяржТБ.
«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да крытыкі і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам гэтага – сказаў прадстаўнік кампаніі Henkel па запыце FAZ. – Мы не забраніравалі новы рэкламны час на дзяржаўным тэлебачанні», – адказала Henkel.
Henkel – вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, Ceresit ды інш.
яс/паводле «Наша Ніва»