Беларуская Служба

Дацкая кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні

23.01.2022 20:31
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights паведаміла, што дацкая кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні.
Аўдыё

Цяпер у Беларусі працуе 10 крамаў JYSK.

Праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам да нямецкіх фармацэўтычных кампаній з заклікам спыніць рэкламу на беларускім тэлебачанні. Ужо сабрана амаль 58 тысяч подпісаў, паведамляе "Вясна".

Праз парушэнне правоў чалавека ў Беларусі канцэрн Nestlé вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні, у снежні нямецкі канцэрн «Henkel», вытворца вядомых касметычных і мыйных сродкаў, заявіў, што плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.

вх