Беларуская Служба

Развітанне з С. Шушкевічам пройдзе ў Мінску ў суботу, імша памяці – у Варшаве ў нядзелю (абноўлена)

05.05.2022 17:28
Імшу правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.
Stanisław Szuszkiewicz podczas wręczenia doktoratu honoris causa SGH.
Stanisław Szuszkiewicz podczas wręczenia doktoratu honoris causa SGH.Ivan Mezhui/CC2.0

Развітанне будзе праходзіць у суботу 7 траўня з 10.00 у архікатэдральным касцёле на плошчы Свабоды, 9. У 12.00 — распачнецца пахавальная святая імша.

Раней паведамлялася, што развітанне са Станіславам Шушкевiчам пройдзе ў Мінску ў Чырвоным Касцёле.

Развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі адбудзецца таксама ў Варшаве. У нядзелю, 8 мая, пройдзе імша памяці Станіслава Шушкевіча. Багаслужба адбудзецца а 18:00 у касцёле святога Аляксандра (ніжні касцёл) на пляцы Трох Крыжоў у цэнтры польскай сталіцы. Імшу правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.

Станіслаў Шушкевіч памёр уначы 4 мая, на 88 годзе жыцця.

Тэлеграм/нг