Беларуская Служба

Па патрабаванні расяянаў Чапаева вярнулі на вуліцы Гродна

21.05.2022 18:14
Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. 
Бюст Чапаева на новым месцы ў Гродне Крыніца:hrodna.life

Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька у Гродна ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей, піша Hrodna.life.

Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. Яго помнік стаіць у скверы ўжо даўно.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі». У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Чапаева Марына Чапаева звярнулася да Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію. Яна пісала, што бюст Васіля Чапаева «па-варварску адбойнымі малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі па патрабаванню вашых нацыяналістаў з «Маладога фронту».

эж