Беларуская Служба

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі сярод узнагароджаных Нобелеўскай прэміяй міру 2022 года

07.10.2022 11:15
Беларускі праваабаронца атрымаў прэмію разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабод» і расійскім «Мемарыялам».
Ілюстрацыйны здымакThe Norwegian Nobel Committee

«Прэмія міру 2022 года прысуджана праваабаронцу Алеся Бяляцкаму з Беларусі, расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і ўкраінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод».

Лаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян.

Яны прыклалі выдатныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай.

Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі», - сказана ў заяве Нобелеўскага камітэта.

юл