Беларуская Служба

Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць 80 тысяч чалавек

11.11.2022 16:49
Праваабаронцы збіраюць подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых беларускіх палітычных зняволеных
Aleś Bielacki, białoruski opozycjonista
Aleś Bielacki, białoruski opozycjonistaPAP/Wiktor Dąbkowski

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights за тры тыдні сабрала ўжо больш за 80 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых беларускіх палітычных зняволеных.

Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года распачала кампанію #WeStandBYyou, у рамках якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 300 парламентарыяў ад больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.

Пасля збору подпісаў зварот будзе дасланы амбасадару Беларусі ў Германіі Дзянісу Сідарэнку і ганаровым консулам Беларусі ў Германіі Марціну Шродэру і Фрэнку Косіку.

ПР/юл