Беларуская Служба

Прэмію імя Францішка Аляхновіча сёлета ўручаць не будуць

15.11.2022 09:22
Прэмія імя Аляхновіча прысуджаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
      ,
Прэмія імя Аляхновіча прысуджаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Літаратурную прэмію імя Францішка Аляхновіча сёлета ўручаць не будуць: уручэнне пераносіцца на наступны год. Такое рашэнне прынялі заснавальнікі прэміі – Радыё «Свабода» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Прэмія імя Аляхновіча прысуджаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Традыцыйна яе лаўрэатаў называюць 15 лістапада – у гэты дзень у свеце адзначаецца Дзень зняволенага пісьменніка.

«Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў на працягу мінулага года зрабілі амаль немагчымым публічнае з'яўленне твораў, народжаных у зняволенні. Цяпер за кратамі 11 лаўрэатаў прэміі: Ігар Аліневіч, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікола Дзядок, Алесь Пушкін, Андрэй Аляксандраў, Максім Знак, Мікола Папека, Андрэй Скурко», – гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

На прэмію ў 2023 годзе змогуць прэтэндаваць творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021 па лістапад 2023 года.

вс