Беларуская Служба

Скончылася следства ў «справе Tut.by»

17.11.2022 12:31
Журналістаў вінавацяць у нясплаце падаткаў і паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Siedziba portalu TUT.by w Mińsku
Siedziba portalu TUT.by w MińskuWłodzimierz Pac

Следчы камітэт скончыў расследаванне «справы Tut.by» і рыхтуе яго перадачу ў суд. Следства цягнулася з траўня мінулага году, нагадвае «Свабода».

Абвінавачаныя журналісты азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы супраць іх. Неўзабаве справу перададуць у пракуратуру для накіравання ў суд. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч.

Паводле яго, асноўнае абвінавачанне звязанае з нявыплатай падаткаў, некаторым таксама выставілі так званыя «экстрэмісцкія» артыкулы.

«Частка абвінавачаных сапраўды праходзіць паводле «экстрэмісцкіх« артыкулах, але гэтая справа пачыналася з абвінавачання ў нявыплаце падаткаў, і менавіта гэты артыкул асноўны», – сказаў Шандаровіч.

Ён дадаў, што абвінавачаныя заявілі хадайніцтвы аб памілаванні, кампенсаваўшы шкоду ў поўным аб’ёме, і ўнеслі крымінальна-праўную кампенсацыю.

«Большасць абвінавачаных супрацоўнічала са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», – сказаў прадстаўнік СК.

На гэты момант пад вартай застаюцца галоўны рэдактар Марыя Золатава і генеральны дырэктар «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна. Іх унеслі ў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

аз

У Брэсце быў затрыманы 21-гадовы студэнт Максім Міцкевіч

17.11.2022 11:31
Мужчыну затрымалі за каментар пра пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.