Беларуская Служба

У Брэсце быў затрыманы 21-гадовы студэнт Максім Міцкевіч

17.11.2022 11:31
Мужчыну затрымалі за каментар пра пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Брэсце быў затрыманы студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна – 21-гадовы Максім Міцкевіч. Паводле сілавікоў, ён пакінуў у тэлеграме каментар пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. За гэтае ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), паведамляе «Вясна».

Паводле каментара са скрыншота міліцыянтаў, паведамленне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтовикинги» яшчэ ў красавіку 2021 года. Ды з'яўлялася адказам на навіну пра інтэрвʼю Макея, згодна з якой чыноўнік заяўляў: беларускія ўлады пры падаўленні пратэстаў выбралі парушаць правы чалавека нібыта дзеля «захавання суверэнітэту».

аз

Яшчэ адзін прысуд у Гомелі: за спробу далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага – два гады і адзін месяц калоніі

17.11.2022 09:02
Гомельскі абласны суд 15 лістапада вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Аляксандру Айнутдзінаву.

Два адвакаты, якія ўдзельнічаюць у палітычных матываваных працэсах, выкліканыя на пераатэстацыю

17.11.2022 11:04
Прасочваецца выразная тэндэнцыя, што не праходзяць атэстацыю менавіта тыя адвакаты, якія абаранялі пратэстоўцаў пасля выбараў прэзідэнта 2020 года.