Беларуская Служба

Лукашэнка – адзіны, хто публічна апрануў пярсцёнак, падораны Пуціным

27.12.2022 09:12
Пуцін падарыў удзельнікам «нефармальнага саміту СНД» дзевяць кольцаў.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/pul_1

26 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча - «нефармальны саміт СНД». Удзельнікі саміту атрымалі ад Пуціна па пярсцёнку. У цэнтры ўпрыгожвання – эмблема садружнасці, а на ім напісана віншаванне з Новым годам і слова «Расія».

Лукашэнка – адзіны, хто публічна апрануў пярсцёнак, падораны Пуціным удзельнікам «нефармальнага саміту СНД».

У Сеціве пуцінскія пярсцёнкі ўжо параўналі з 9 жуковінамі «Уладары кольцаў» Толкіна, якія гаспадары каралеўстваў людзей атрымалі ад злога Саўрана, стаўшы пасля чаго яго рабамі - назгуламі.

юл