Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Польшча ўвесь час патрабуе вызвалення Анджэя Пачобута

09.01.2023 11:45
Суд над Пачобутам меўся пачацца сёння, але яго зноў адклалі – на гэты раз на 16 студзеня.
Аўдыё

Польшча ўвесь час патрабуе вызвалення Анджэя Пачобута, запэўніў намеснік кіраўніка польскага МЗС Павeл Яблоньскі. Польскі журналіст знаходзіцца пад арыштам у Беларусі больш за 650 дзён. Суд над ім меўся пачацца сёння, але яго зноў адклалі – гэтым разам да 16 студзеня. Віцэ-міністр Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński) нагадаў, што Анджэй Пачобут з’яўляецца ахвярай пераследу:

- Мы несупынна патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Мы прадпрымаем таксама дзеянні, пра якіх я не магу публічна казаць. Падобныя крокі мы рабілі ў дачыненні да іншых асоб, бяспраўна арыштаваных у Беларусі. Не ва ўсіх выпадках яны заканчваліся поспехам. Я запэўніваю – кожны дзень мы дзейнічаем па справе вызвалення Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі.

Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года. Яго вінавацяць у нібыта «распальванні нацыянальнай варожасці». КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асобаў, якія «ажыццяўляюць тэрарыстычную дзейнасць».

IAR/аз