Беларуская Служба

У Гродне на аўкцыён выстаўлены будынак Польскага асветніцкага таварыства

19.01.2023 09:05
У будынку 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову.
Siedziba Polskiej Macierzy Szkolnej na Białorusi
Siedziba Polskiej Macierzy Szkolnej na BiałorusiWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Беларускія ўлады хочуць прадаць з аўкцыёну будынак у цэнтры Гродна, дзе размяшчалася Польскае асветніцкае таварыства (Polska Macierz Szkolna). У будынку 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову, а таксама польскую гісторыю і культуру. У верасні 2022 года Польскае асветніцкае таварыства ліквідавалі. Беларускія ўлады абвінавацілі арганізацыю ў нібыта «незаконнай адукацыйнай дзейнасці».

Polska Macierz Szkolna была адноўлена 3 снежня 1995 г. у Гродне групай настаўнікаў польскай мовы, мясцовымі актывістамі польскай меншасці. Таварыства займалася адукацыяй моладзі ў Беларусі, але таксама захаваннем польскай культуры і ажыўленнем жыцця меншасцяў. Арганізацыя мела філіі ў Гродне, Мінску, Браславе, Брэсце, Пінску, Валожыне, Сломіне і Вілейцы. 

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пераследуе непрызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі, многія з яго актывістаў былі вымушаныя эміграваць, а сябра праўлення Анджэй Пачобут амаль два гады знаходзіцца пад арыштам.

ІАР/ вх