Беларуская Служба

IBA Group цалкам сыходзіць з беларускага і расійскага рынкаў

02.07.2023 14:52
У 2021 годзе штат аўтсорс-распрацоўшчыка IBA Group складаў 2380 чалавек.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Заснавальнік і генеральны дырэктар беларускай IT-кампаніі IBA Group Сяргей Ляўцееў заявіў у інтэрв'ю выданню Emerging Europe аб поўным сыходзе з беларускага і расійскага рынкаў.

«Мы былі гатовыя да тых зменаў, якія адбыліся за апошнія тры гады. У нас ёсць некаторыя страты з пункту гледжання людзей, з пункту гледжання бізнесу, але яны для нас не драматычныя. І мы поўнасцю сыходзім з расійскага і беларускага рынкаў. У IBA Group ужо няма кліентаў на гэтых двух рынках», – заявіў Ляўцееў.

Кампанія больш не разлічвае на свой цэнтр распрацоўкі ў Беларусі.

«Гэта таксама перавага, таму што мы з нашымі распрацоўшчыкамі бліжэй да нашых кліентаў. <… Цяпер у нас больш распрацоўшчыкаў за межамі Беларусі, чым у Беларусі», – зазначыў дырэктар.

Нагадаем, што ў 2021 годзе штат аўтсорс-распрацоўшчыка IBA Group складаў 2380 чалавек.

Крыніца: zerkalo.io

нг