Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі: Адносіны з Захадам знаходзяцца на самым нізкім узроўні з моманту набыцця Беларуссю незалежнасці

03.07.2023 11:02
На гэтым фоне беларускія ўлады застаюцца «адкрытымі для любога дыялогу» і ўвесь час даводзяць гэта «праз тыя дыпламатычныя каналы, якія ў нас засталіся ў плане камунікацый і з Бруселем, і з Вашынгтонам», заявіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч у эфіры дзяржТВ.
     .
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч.Фота: mfa.gov.by

Пры гэтым ён прызнаў, што такіх каналаў няшмат.

«У першую чаргу, вядома, на розум прыходзяць нашы адносіны з Венгрыяй, дзе відавочным чынам склалася яснае разуменне інтарэсаў дзвюх краін. У нас захоўваюцца на Захадзе, калі так можна сказаць, вялікі Захад, нармальныя працоўныя адносіны з Сербіяй», – зазначыў прадстаўнік МЗС.

Ён лічыць, што гэта дае «перадумовы для паступовага выхаду ў перспектыве, вядома, з гэтага піку, з гэтага крызісу».

@pozirkonline / вх