Беларуская Служба

Завод Volvo у Расіі могуць аддаць Беларусі для вытворчасці беларускай тэхнікі

03.07.2023 11:45
Завод грузавых аўтамабіляў Volvo могуць аддаць пад вытворчасць беларускай тэхнікі. Пра гэта расказаў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1».
         1.
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты падчас інтэрв'ю «Беларусь 1». Фота: Скрыншот відэа

«У першую чаргу нас цікавіць, і мы гэта абмяркоўвалі на ўзроўні ўрада, заводы, якія выпускалі або сельскагаспадарчую тэхніку, або пасажырскую тэхніку, трактары, камбайны, грузавікі, – сказаў пасол. – У рамках візіту губернатара Калужскай вобласці і яго сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі абмяркоўвалі завод грузавых аўтамабіляў Volvo. Новы, з іголачкі, завод пад ключ. Мы спакойна маглі б там размясціць вытворчасць грузавікоў МАЗ, пасажырскіх аўтобусаў ці электрычнага транспарта. Цяпер ідуць перамовы».

Паводле яго слоў, расіяне «ўлічваючы градус і статус нашых адносін, гатовы гэтыя плошчы прадставіць нам фактычна дарма, толькі б там была прамысловая вытворчасць, захаваны працоўныя месцы, захаваны кампетэнцыі і мы выпускалі там фінальны прадукт».

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне з Расіі сышлі буйныя аўтавытворцы.

zerkalo.io / вх