Беларуская Служба

У Беларусі будуць тры базы «Вагнэра» – Тэлеграм-канал, звязаны з ПВК

03.07.2023 20:02
Раней украінскі бок паведаміў, што ў Беларусь могуць прыбыць 8 тыс. наймітаў «Вагнэра».
Найміты ПВК «Вагнэр»Shutterstock/Andrey Sayfutdinov

Адзін з Тэлеграм-каналаў, звязаных з ПВК «Вагнэр», паведаміў, што база ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі, якая цяпер ствараецца, будзе нібыта адной з трох, у якіх размесцяць вагнэраўцаў у Беларусі.

Аднаўленне закінутага вайсковага гарадка пад Асіповічамі Магілёўскай вобласці пачалося ў канцы чэрвеня. Цяпер там ставяць палаткі для, як мяркуецца, наймітаў «Вагнэра». Сёння СМІ апублікавалі здымкі лагера.

Згаданы Тэлеграм-канал таксама паведамляе, што вагнэраўцы «пачалі трэніровачны працэс» і «адпрацоўваюць танкавыя манеўры і манеўры з цяжкай тэхнікай на палігоне, размешчаным за пару кіламетраў на поўдзень».

У суботу ўкраінскі бок паведаміў, што ў Беларусь могуць прыбыць 8 тыс. наймітаў «Вагнэра».

вс