Беларуская Служба

Беларусь падпісала мемарандум аб намеры стаць паўнапраўным сябрам ШАС

04.07.2023 11:01
Індыя старшынявала ў арганізацыі. На наступны перыяд старшынства перайшло да Казахстану.
     . 9  2017 .
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане. 9 чэрвеня 2017 года.Авторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59761905

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі прывітаў рашэнне Беларусі аб сваім сяброўстве ў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС), паведамляе «Свабода».

У сваёй прамове падчас адкрыцця анлайн-паседжання савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Нарэндра Модзі таксама прывітаў завяршэнне юрыдычнай працэдуры па далучэнні да ШАС Ірана.

Паўнапраўнае сяброўства Ірана ў ШАС і намер Беларусі далучыцца да арганізацыі вітаў таксама лідар Кітаю Сі Цзіньпін.

Іран падпісаў адпаведны мемарандум увосень 2022 года, а ў студзені 2023-га цалкам завяршыў юрыдычную працэдуру ўступу ў арганізацыю.

Індыя старшынствавала ў арганізацыі да сёння, на наступны перыяд старшынства пераходзіць да Казахстана.

Шанхайская арганізацыя супрацы заснавана 15 ліпеня 2001 годa лідарамі Кітаю, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізстана і Узбэкістана.

аз