Беларуская Служба

Кіберпартызаны ўзламалі сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту

04.07.2023 14:12
Яны патрабуюць вызвалення пяцідзесяці палітвязняў у абмен на звесткі, якія выпампавалі з БДУ.
Ілюстрацыйны здымакКиберПартизаны/https://t.me/cpartisans

На дадзены момант не працуюць 5 сайтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: bsu.by; shop.bsu.by; webmail.bsu.by; cabinet.bsu.by; nextcloud.bsu.by. 

Гэта вынік кібератакі, якую правялі Кіберпартызаны пасля выхаду пакальнага відэа са студэнтам, якое знялі ў БДУ. «Гэта помста за рэпрэсіі і пакаянныя відэа + яны рэгулярна адлічваюць студэнтаў па палітычных матывах. Цяпер ад наступстваў кібератакі БДУ доўга не аправіцца», – патлумачылі Кіберпартызаны.  

БДУ у апошнія месяцы некалькі разоў публікаваў відэа са сваімі студэнтамі, якія ў нечым мусілі раскаяцца на камеру.

«Установа адукацыі, якая зняславілася дзеяннямі ў стылі карных органаў, атрымалае па заслугах, - напісалі  Кіберпартызаны ў сваім ТГ-канале.

юл