Беларуская Служба

Эдуарда Бабарыку прыгаварылі да 8 гадоў калоніі па абвінавачанні ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў»

05.07.2023 15:28
Вырак у 8 гадоў пазбаўлення волі сыну былога топ-менеджара Газпрамбанка ў Беларусі Віктара Бабарыкі, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, быў абвешчаны 5 ліпеня ў Мінскім абласным судзе.
   .
Эдуард Бабарыка ў судзе.Фота: скрыншот з відэа

Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: за ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

Дакладнае абвінавачванне невядомае, бо працэс над Эдуардам Бабарыка быў закрытым.

У 2020 годзе Эдуард узначаліў ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня. Тры гады ён правёў у СІЗА на Валадарскага ў чаканні суда.

Да ўдзелу ў выбарчай кампаніі айца Эдуард Бабарыка кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola.

На абвяшчэнні прысуду, як відаць са скрыншоту з відэа дзяржаўных прапагандысцкіх каналаў, Эдуард Бабарыка быў у шкляной клетцы з кайданкамі за спінай.

Віктар Бабарыка быў затрыманы з сынам Эдуардам 18 чэрвеня 2020 года, калі вёз у Цэнтрвыбаркам здаваць сабраныя ў сваю падтрымку подпісы. У ліпені 2021 года яго прыгаварылі ды 14 гадоў пазбаўлення свабоды, абвінаваціўшы ў адмыванні грошай і атрыманні хабару. Экс-кандыдат сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

вх