Беларуская Служба

Паралельна з «Байполам» будзе працаваць новае аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL

05.07.2023 15:43
BELPOL не будзе супрацоўнічаць з Азаравым і Лупаносавым.
  Belpol
Лагатып арганізацыі BelpolФота з адкрытых крыніц

Паведамленне пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале BYPOL:

Таксама BYPOL паведамляе, што бліжэйшым часам будзе абвешчана пра шэраг новых рашэнняў, зменах і новых напрамках дзейнасці.

«Усе намаганні супрацоўнікаў службы бяспекі BYPOL, пачынаючы з 6 чэрвеня 2023 года, былі накіраваныя на захаванне калектыву прафесіяналаў, для якіх пытанне вызвалення Беларусі стаіць вышэй за асабістыя амбіцыі і інтарэсы».

«Супрацоўнікі арганізацыі прыносяць свае шчырыя прабачэнні грамадзянам нашай краіны за дапушчаныя намі памылкі», – гаворыцца ў паведамленні.

BELPOL не будзе супрацоўнічаць з Аляксандрам Азаравым і Станіславам Лупаносавым.

У каманду вяртаецца Андрэй Астаповіч – адзин з заснавальнікаў ByPOL у 2020 годзе. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.

Таксама да «Белпола» мае дачыненне блогер і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.

«У выніку сходу ўсіх супрацоўнікаў арганізацыі былі зацверджаныя:

— новая назва і новы лагатып арганізацыі — BELPOL;

— напрамкі дзейнасці і агульная стратэгія арганізацыі;

— праект статута арганізацыі;

— удасканалены сістэмы адміністрацыйнай бяспекі;

— новыя падыходы ў рабоце з медыя;

— парадак фінансавай справаздачнасці.

Што тычыцца выключаных з Аб'яднання сілавікоў Беларусі А. Азарава і С. Лупаносава, паведамляем, што мы спыняем любое супрацоўніцтва з названымі асобамі і Фондам BYPOL».

ВХ