Беларуская Служба

Карэспандэнтцы РАР забаранілі ўезд у Беларусь на пяць гадоў

12.07.2023 12:30
Юстына Прус працавала ў Беларусі з 2016 года на падставе акрэдытацыі МЗС у Мінску.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVereshchagin Dmitry/Shutterstock

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі забараніў карэспандэнтцы Польскага агенцтва друку (РАР) Юстыне Прус уезд у краіну на пяць гадоў. Дакумент аб забароне ёй перадалі памежныя службы. У ім не называецца канкрэтная прычына адмовы ва ўездзе ў краіну.

Журналістка працавала ў Беларусі з 2016 года (з перапынкам у некалькі месяцаў пасля часовага пазбаўлення акрэдытацыі напрыканцы 2020 і пачатку 2021 гадоў). Яна асвятляючы палітычныя і грамадскія падзеі, у тым ліку масавыя паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе, ініцыяваны ўладамі ў Мінску міграцыйны крызіс 2021 года.

За ўвесь час працы ў Беларусі Юстына Прус мела акрэдытацыю МЗС у Мінску, як таго патрабуюць беларускія нормы.

1 ліпеня ўлады ў Мінску абвясцілі, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які забараняе працаваць у Беларусі СМІ з краін, якія прадпрынялі «недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да беларускіх СМІ.
Журналісцкія арганізацыі адзначаюць, што Беларусь на дадзены момант з'яўляецца адным з самых небяспечных месцаў працы для журналістаў.

Пасля масавых пратэстаў 2020-2021 гадоў улады ліквідавалі беларускія незалежныя СМІ, большасць журналістаў эмігравала з краіны. Зараз у ізалятарах і турмах знаходзяцца 34 беларускія журналісты па розных абвінавачаннях (нявыплата падаткаў, арганізацыя акцыяў пратэсту, экстрэмізм).

У выпадку з замежнымі СМІ патрабаваннем для працы ў Беларусі з’яўляецца атрыманне акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў.

PAP/аз