Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам у Вільні

13.07.2023 08:30
«Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала Ціханоўская пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША.
Прэзідэнт Джо Байдэн сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Вільні t.me/tsikhanouskaya

Пасля прамовы ў Віленскім універсітэце прэзідэнт Джо Байдэн сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазіцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны. Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала лідарка дэмакратычных сілаў.

Падчас выступлення Джо Байдэна ў Вільні Святлана Ціханоўская знаходзілася на трыбуне разам з прэзідэнтам Літвы, экс-прэзідэнтамі, чальцамі літоўскага ўраду.

Выступаючы ў Віленскім універсітэце прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, сярод іншага, выказаў падтрымку жыхарам Беларусі, Малдовы, Грузіі і ўсіх іншых краінаў, дзе працягваецца барацьбa за свабоду.

аз

Прэзідэнт ЗША: Мы не пакінем Украіны

13.07.2023 07:35
Выступ ва ўніверсітэце стаў апошнім пунктам візіту прэзідэнта ЗША ў Вільню.