Беларуская Служба

Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага адкрыла прэстыжны фестываль у Германіі

17.07.2023 11:48
Яна заклікала да далейшага ціску на рэжым. 
     . , 16  2023
Наталля Пінчук выступае на Фестывалі Гэрэнхімзээ. Мюнхен, 16 ліпеня 2023фота: Свабода

«Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць», – жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук адкрыла прамовай прэстыжны фестываль у Германіі

«Сёння ад імя Беларусі спрабуе выступаць прарасійскі дыктатар Лукашэнка, які безальтэрнатыўна пануе ўжо 29 гадоў. Гэта ён дае згоду на расійскую ядзерную зброю ў Беларусі і гэта ён фармальна запрашае расійскіх вайскоўцаў. Ён нясе адказнасць за тое, што з беларускай тэрыторыі ляцелі расійскія бамбавікі і ракеты, якія знішчалі мірныя ўкраінскія гарады.

Але ёсць іншая Беларусь – свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Той народ, які здзівіў свет у 2020 годзе, калі мільёны беларусаў прынялі ўдзел у мірных пратэстах супраць нахабна сфальсіфікаваных выбараў. Сёння гэтую свабодную Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць.

Я перакананая, што і Алесь, і ягоныя аднадумцы вытрымаюць, калі будзе міжнародная салідарнасць і ціск на рэжым. І я ведаю, што Алесь ні пра што не шкадуе. Яго галоўныя словы – «Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе», - заявіла Наталля Пінчук.

Крыніца: Радыё Свабода

нг