Беларуская Служба

У лагеры «вагнэраўцаў» пад Асіповічамі размяшчаецца больш за 750 адзінак тэхнікі

27.07.2023 14:03
Паводле ацэнак, у Беларусі цяпер знаходзіцца прынамсі 3 тыс. 500-3 тыс. 700 баевікоў групы «Вагнэр».
     .   10  2023 ,   25  2023
Параўнанне колькасці тэхнікі ў лагеры вагнэраўцаў. Злева – 10 ліпеня 2023 года, справа – 25 ліпеня 2023 годаКрыніца: Радыё «Свабода»

У беларускім лагеры ПВК «Вагнэр» знаходзіцца больш за 750 адзінак тэхнікі, паведамляе Радыё «Свабода». Журналісты прааналізавалі новыя спадарожнікавыя здымкі палатачнага лагеру наймітаў у вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Так, былі параўнаныя здымкі, зроблены сэрвісам «Planet», 25 ліпеня са здымкам з 10 ліпеня.

На свежым здымку ўдалося налічыць 754 адзінкі тэхнікі, сярод якіх:

62 фуры;

534 машыны (пікапы, мікрааўтобусы, легкавыя);

33 аўтобусы;

99 грузавікоў;

26 грузавых машынаў ці транспартных сродкаў, памерам падобных да «Уралаў», «КамАЗаў» або бронеаўтамабіляў.

Таксама зазначаецца, што ў параўнанні са здымкам з 19 ліпеня колькасць тэхнікі вырасла прыкладна на 269 адзінак.

Паводле звестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», у лагер з Расіі паступова прыбыло 11 калон «вагнэраўцаў». Раней паведамлялася, што ў 10 калонах у Беларусь прыйшло 670–700 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Апошняя 11-я калона прыбыла ў Беларусь вечарам 25 ліпеня і налічвала мінімум 29 адзінак тэхнікі.

Таксама паводле ацэнак «Беларускага Гаюна», у Беларусі цяпер знаходзіцца прынамсі 3 тыс. 500-3 тыс. 700 баевікоў групы «Вагнэр».

У адным з Тэлеграм-каналаў, блізкіх да ПВК, сцвярджалася, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тыс. наймітаў.

вс


ISW: «Вагнераўцы» ў Беларусі не ўяўляюць пагрозы Украіне ці Польшчы

24.07.2023 08:52
Паводле аналітыкаў інстытуту, няма ніякіх прыкмет, што баевікі «Вагнера» ў Беларусі маюць цяжкае ўзбраенне, неабходнае для сур'ёзнага наступу на Украіну ці Польшчу.

У ЗША пракаментавалі словы Лукашэнкі пра «вагнераўцаў», якія «рвуцца» ў Польшчу

25.07.2023 08:39
У амерыканскім ведамстве нагадалі, што ваяваць у дадзеным выпадку давядзецца і з ЗША.