Уладзімір Пуцін і беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу заявілі, што контрнаступленне Украіны нібыта правалілася, а ПВК «Вагнер» «нясе пагрозу» для Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Паводле аналітыкаў інстытуту, няма ніякіх прыкмет таго, што баевікі «Вагнера» ў Беларусі маюць цяжкае ўзбраенне, неабходнае для сур'ёзнага наступу на Украіну ці Польшчу.
Спадарожнікавыя здымкі галоўнай базы «Вагнера» ў беларускай вёсцы Цэль сведчаць пра тое, што транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў лагеры, – гэта пераважна сотні легкавых аўтамабіляў, невялікіх грузавікоў і тры дзясяткі паўпрычэпаў.
Сілы «Вагнера» ў Беларусі не ўяўляюць ваеннай пагрозы для Польшчы ці Украіны, пакуль яны не будуць пераўзброеныя механізаванай тэхнікай, паведаміў ISW.
Учора на перамовых з Пуціным Лукашэнка заявіў, што «нас пачалі напружваць «вагнераўцы», кажуць, што хочуць на Захад, схадзіць на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў».
вс