Нязвыкла доўга на беларуска-польскай мяжы стаяць рэйсавыя і турыстычныя аўтобусы, якія раней праязджалі значна хутчэй. Кіроўца аднаго з іх, які ездзіць праз мяжу амаль кожны дзень, распавёў парталу «Люстэрка» пра сітуацыю на заходняй мяжы і падзяліўся версіяй пра прычыны чэргаў.
Па словах суразмоўцы, пасля закрыцця літоўскіх пагранпунктаў на польскай мяжы аўтобусаў не дадалося. Асноўную прычыну затрымак Алег бачыць у дзеяннях беларускіх памежнікаў. «Яны проста не выпускаюць аўтобусы на польскі бок», – кажа мужчына. Чаму яны гэта робяць? «Гэта ваенная таямніца, ніхто нічога не ведае. Мая версія: так адбываецца з-за бардаку ў сістэме» – дадае ён. І гэты бардак навязаны памежнікам «зверху»: каб людзі павольней перасякалі мяжу – і трэба паказаць, што ў гэтым Польшча вінаватая, хаця асноўная прычына – дзеянні беларускіх памежнікаў.
Галоўная парада кіроўцы беларусам, якія збіраюцца ехаць у Польшчу: закладваць, што дарога ад Брэста да Варшавы можа заняць цэлыя суткі.
Падрабязней: Наша Ніва
нг