Беларуская Служба

Былога палітвязня Аляксея Сянькова, які выйшаў на волю, затрымалі і зноў будуць судзіць

02.09.2023 14:19
У красавіку Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

Аляксей – падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Пазней яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Ягоны малодшы брат – палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзелу адміністрацыі Ленінскага раёну Мінска Юрый Сянькоў.

У красавіку Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну затрымалі ў канцы ліпеня – прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксей нібыта «паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калег. Пры гэтым заведама супрацьпраўныя дзеянні ён здзяйсняў у інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне».

ПЦ "Вясна"

нг