Беларуская Служба

У Гродне святара аштрафавалі за падпіску на Instagram мясцовага журналіста

05.10.2023 18:20
Суд над праваслаўным святаром Андрэем Наздрыным з Гродна адбыўся ў сераду, 4 кастрычніка, па арт. 19.11. КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
   .
Праваслаўны святар Андрэй Наздрын.Фота з адкрытых крыніц

Святара затрымалі некаторы час таму, праверылі яго тэлефон і сацсеткі, і знайшлі ў Instagram падпіску на гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года.

З гэтай нагоды супраць святара быў распачаты адміністрацыйны працэс: складзены пратакол і прызначаны судовы разбор.

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла прыняла рашэнне аб адміністрацыйным спагнанні ў дачыненні да святара: штраф у памеры 15 базавых велічыняў (каля тысячы еўра). Таксама была канфіскаваная «прылада злачынства» – смартфон.

@christianvision