Беларуская Служба

Байкера Андрэя Іванюшына, які летам выйшаў з калоніі, затрымалі па новай крымінальнай справе

06.10.2023 11:08
Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту.
Андрэй Іванюшынфота: Вясна

Андрэй — байкер з Мінска. Яго затрымалі 1 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. У выніку Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК).

26 лютага 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 2 чэрвеня Андрэй выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 4 месяцы і 1 дзень.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што Андрэя зноў затрымалі напачатку жніўня. Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту.

ав