Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала Барэля прызначыць адмысловага пасланніка ЕС па Беларусі

06.10.2023 12:03
Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць распрацоўкі ўсеабдымнай стратэгіі супрацоўніцтва ЕС з беларускімі дэмсіламі.
  i
Святлана Ціханоўская i Жузэп БарэльОфіс Святланы Ціханоўскай/svaboda.org

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жузэпа Барэля прызначыць адмысловага пасланніка па Беларусі.
Сустрэча Ціханоўскай з Барэлям прайшла на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе, паведаміла «Свабода» са спасылкай на прэс-службу Ціханоўскай.

Барэль запрасіў Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў ЕС на тэму стратэгіі Еўрапейскай супольнасці ў дачыненні да Беларусі.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася наступная сесія кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь, якая запланаваная ў снежні ў Бруселі.

Каментуючы вынікі перамоваў, Ціханоўская адзначыла, што палітыкі Еўасаюза «адрозніваюць рэжым і беларускі народ» і заявіла пра неабходнасць распрацоўкі ўсеабдымнай стратэгіі супрацоўніцтва ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Падчас саміту ў Гранадзе Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама з многімі іншымі замежнымі палітыкамі, у тым ліку, з кіраўнікамі ўрадаў Іспаніі, Латвіі, Нарвегіі, Балгарыі, Арменіі і Чэхіі.

аз

Пачаўся саміт ЕС: Адна з галоўных тэм – міграцыя

06.10.2023 10:43
Польшча выступае супраць запісам міграцыйнага пакта, які зараз узгадняецца ў ЕС.