Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала Бундэстаг юрыдычна дапамагчы беларусам у выгнанні

08.11.2023 19:02
Выбраная прэзідэнт Беларусі падкрэсліла, што нельга аб’ядноўваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі.
Святлана Ціханоўская ў Бундэстагукрыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да Камітэта па міжнародных справах Бундэстагу, паведамляе яе прэс-служба.

Яна заклікала нямецкіх парламентароў прыняць рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Ціханоўская прапанавала гарантаваць падтрымку дэмакратычным сілам, грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя і асудзіць злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

Выбраная прэзідэнт Беларусі падкрэсліла, што нельга аб’ядноўваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Яна нагадала пра шматлікія ціхія акцыі супраціву, што ладзяць беларусы ўнутры краіны. Таксама палітык акцэнтавала ўвагу на тым, што беларусы не прымаюць расійскую агрэсію супраць Украіны.

«У адрозненне ад расіян мы сталі на бок дэмакратыі і закона. І тут важна разумець: Украіна ніколі не будзе ў бяспецы без свабоднай Беларусі», – зазначыла Ціханоўская.

Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што беларусы ў выгнанні сутыкаюцца з юрыдычнымі праблемамі і папрасіла дапамагчы ў іх вырашэнні.

вс