Беларуская Служба

«Трэба сур'ёзна сказаць, што беларусы – нацыя паэтаў»

24.11.2023 12:15
«Беларусы, асабліва творчыя людзі, доўгі час дзейнічалі ў свеце, паралельным таму, у якім кіраваў Лукашэнка, у інтэрнэце і сацыяльных сетках», – тлумачыць літаратуразнаўца,  кандыдат навук Наталля Русецкая.
   2020
Пратэсты ў Беларусі 2020 гюСацыяльныя сеткі

«Беларускія паэты адрэагавалі на крызіс. Паэзія фармавала супраціў. Трэба сурʼёзна сказаць, што беларусы – нацыя паэтаў. Магчыма таму, што паэты адчуваюць, што адбудзецца», – тлумачыць у размове з Барташам Панэкам літаратуразнаўца, выкладчык Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне кандыдат навук Наталля Русецкая.

«Беларусы, асабліва творчыя людзі, доўгі час дзейнічалі ў свеце, паралельным таму, у якім кіраваў Лукашэнка, у інтэрнэце і сацыяльных сетках. Пачалі пісаць вершы не толькі паэты, але і работнікі культуры, юрысты, настаўнікі», расказвае Русецкая.

«Калі ў Фэйсбуку пайшла паэтычная хваля, то на маршах і мітынгах у дварах выступалі музычныя калектывы, гадамі адарваныя ад сцэн, радыё і тэлебачання. Усё пакаленне, якое вырасла пры Лукашэнку, раптам убачыла беларускія гурты. Гісторыкі і экскурсаводы вялі экскурсіі па невядомым Мінску. Расказвалі, як яго знішчыла пасля вайны савецкая ўлада» – патлумачыла Наталля Русецкая.

Навуковы супрацоўнік, але таксама і беларуская паэтэса адзначае, што паэтычныя тэксты абʼядноўвае лозунг «Жыве Беларусь».

«Гэта словы з верша Янкі Купалы, нашага паэта пачатку ХХ стагоддзя, якія актуальныя і цяпер. Бо Беларусь час ад часу памірае. Таму часта беларусы звяртаюцца да творчасці Купалы, у тым ліку да яго паэмы «А хто там ідзе» – гэта ўнікальны тэкст, які яшчэ ў Савецкім Саюзе быў перакладзены на 80 моў свету».

«Яшчэ адна адметная рыса гэтай пратэстнай паэзіі – спасылкі на 1930-х гады, на сталінскія рэпрэсіі», кажа Русецкая.

- Аўтары вершаў пісалі: «Мы не чакалі вяртання трыццаць сёмага, а дзве тысячы дваццаты пастукаў у нашы дзверы».

«Гэта быў выразны намёк на сучасныя падзеі, і адначасова сігнал таго, што грамадства бачыць рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі», сказала ў размове з Барташам Панэкам беларуская літаратуразнаўца, выкладчыца Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне кандыдат навук Наталля Русецкая.

Гутарку надрукаваў партал Onet.pl

яс